«Гістарчыны Бабёр» — гэта серыя адукацыйных відэа пра людзей, падзеі і цікавыя факты пра Бабруйск для дзяцей любога ўзроста

Голас свабоды з Бабруйска

А ці ведаеш ты, што голас бабруйчанкі быў у 20 стагоддзі голасам праўды і свабоды, які слухалі штодня тысячы людзей у краінах былога СССР?
Бо менавіта нашая зямлячка Галіна Руднік чытала навіны для беларускай, украінскай і рускай службаў новага «Радыё Вызваленне» — якое пасля стане «Радыё Свабода».
Глядзі відэа пра Галіну тут

Бабёр vs. Вавёрка

Бабруйск назвалі у гонар вавёркі? Падаецца, што гэта нейкая лухта…А раптам не?

Гістарычны Бабёр у гэтым відэа распавядае пра варыянты паходжання назвы Бабруйск. Глядзі і пакідай сваё меркаванне на гэты конт.

Куды знікла душэўнасць каля Палаца мастацтваў?

Да 70-х гадоў 20 стагоддзя раёна Даманскі ў Бабруйску не існавала, на яго месцы рос лес. Але акурат у гэтыя часы ён пачаў паўставаць і актыўна забудоўвацца. А напрыканцы 1989 года тут з’явіўся ён — герой гэтай гісторыі.
Як будаваўся і змяняўся Палац мастацтваў глядзі ў відэа.

Народны футбаліст Бабруйска

У Бабруйску на вуліцы Інтэрнацыянальнай ёсць стадыён, які носіць імя Аляксандра Пракапенкі — футбаліста якога дагэтуль лічаць легендай не адно пакаленне беларусаў.
У чым была ягоная ўнікальнасць і чаму так хутка скончылася яскравая кар’ера футбаліста? 
Глядзі ў відэа ад Гістарычнага Бабра

Дзень горада і Дзень незалежнасці.
Чаму яны прывязаныя да тэмы вайны?

Першая згадка Баруйска ў дакументах — 28 красавіка. 

Але афіцыйна Дзень горада святкуецца 29 чэрвеня, у гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Чаму так адбывааецца і ці можна святкаваць гэты дзень менш мілітарызавана Гістарычны Бабёр разважае ў відэа

Летуценнік, якога расстралялі

Некалі ў нашым горадзе жыў сапраўды ўнікальны чалавек. І хоць нарадзіўся ён у 1887 годзе ў Глускай воласці, напоўніцу раскрыў свае таленты ў ім жа створаным бабруйскім краязнаўчым музеі.

Гістарычны Бабёр распавядае пра жыццё геніальнага Цодзіка Славіна ў гэтым відэа. 

Чаму Бабруйск збудаваны на адным беразе ракі?

Калі наведваеш іншыя гарады Беларусі, нам, бабруйцам, вельмі кідаецца ў вочы, што рэкі ў іх знаходзяцца ў цэнтры. Чаму ж так атрымалася, што наша Бярэзіна наадварот — своесасаблівая мяжа, уздоўж якой і цягнуцца раёны — ад Цітаўскага маста да Лукавай гары?

Адказвае Гістарычны Бабёр

Дзе у Бабруйску вуліца Дунін-Марцінкевіча?

Бабруйцы лічаць паэта, дараматурага ды пачынальніка беларускай літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча сваім, бо нарадзіўся ён  ў фальварку Панюшкавічы, што ўваходзіў у Бабруйскі павет. Але не толькі геаграфічная кропка на мапе яднае Вінцэнта з нашым горадам. 

Што яшчэ? Даведайся ў гэтым відэа

Як "чырвоны мэр" паставіў помнік самому сабе

Калі заязджаць у Бабруйск з боку «фандакаўскага» маста, абавязкова ўбачыш гэты помнік. Ён узвышаецца над дрэвамі Мінскіх могілак, ды над праваслаўнай капліцай.

Як з’явілася гэтая скульптура ў горадзе і чаму яе называюць «Конь Раманоўскага» — адказвае Гістарычны Бабёр

Неўтаймаваная Вера

У Бабруйску ў гонар Веры Харужай назвалі вуліцу і школу. Але калі запытацца ў шараговага гараджаніна, хто гэта, хутчэй за ўсё пачуеш: «нейкая там рэвалюцыянерка».

Кім жа насамрэч была Харужая? Глядзі ў відэа

 

Як будавалі ў дарэвалюцыйны час?

У Бабруйску яшчэ засталіся будынкі, якія дэманструюць гарадскі стыль 19 і пачатку 20 стагоддзяў, нягледзячы на часам вандальныя рэстаўрацыі. І тут варта адзначыць, як дасціпна пыдыходзілі да пытання будоўлі асобныя тагачасныя прадпрымальнікі. 

Пра асаблівасці старой забудовы горада Гістарычны Бабёр рассказвае тут.

Легендарны Севела

Ён з’явіўся на свет у Бабруйску, і сваю галоўную кнігу — «Легенды інваліднай вуліцы» напісаў пра наш горад. Але лічаць яго сваім таксама ізраільцяне і расейцы.

Гэтае відэа пра легендарнага Эфраіма Севелу.

Барыс Мікуліч

Барыс Мікуліч, хоць і не быў расстраляны і пахаваны ў безыменнай магіле, як многія ягоныя калегі па слове, але стаў адной з ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія імкнуліся знішчыць усіх разумных, цікавых ды яркіх.

Пра ягоны няпросты лёс глядзі ў відэа